У ТРЭЦЯЙ ГЛЫБОЦКАЙ ШКОЛЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА КАПІТАЛЬНЫ РАМОНТ

10.11.2021

Пра якасць, кошт работ, тэрміны здачы аб’екта гаварылі, а таксама абмяркоўвалі бягучыя  пытанні падчас правядзення 19 лістапада  спецыялісты, удзельнікі рабочага штаба, які праводзіўся на аб’екце па вуліцы Школьнай, 43а.

0002636.jpeg

Спектар пытанняў, звязаных з капітальным  і бягучым рамонтам будынка школы,  правядзеннем пробна-пускавых  і пусканаладачных работ і іх адпаведнасць тэхнічным, будаўнічым, энергетычным, санітарным  прыродаахоўным патрабаванням, узаемадзеяннем профільных службаў,  рэканструкцыяй  школьнага стадыёна і добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі абмяркоўвалі  начальнік упраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснік генеральнага дырэктара будаўнічай кампаніі “Праф НК” Аляксандр Драбо і прараб гэтай арганізацыі Аляксандр Стрык, старшыня раённага савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснікі старшыні райвыканкама Андрэй Голубеў і Таццяна Тарасевіч, начальнік КУП “Глыбоцкае УКБ” Дзмітрый Папко, начальнік раённага аддзела па адукацыі Таццяна Гаўрылава,  начальнік упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў  Глыбоцкага раёна Лілія Корнышава, дырэктар раённай гімназіі Лілія Малчун.

0002659.jpeg

— Першая чарга праекта капітальнага будаўніцтва коштам 2,5 мільёна рублёў завяршаецца. За чатыры месяцы, пачынаючы са жніўня, перакрыты дах школы, пакладзена новае напольнае пакрыццё, абноўлены сантэхнічныя камунікацыі, праведзена новая электраправодка, адрамантавана сістэма ацяплення, поўнасцю пераабсталяваны харчблок і ў рамках праекта закуплена і завезена новае абсталяванне, у адрамантаванай спартыўнай зале пакладзена новае ўдасканаленае пакрыццё, на фінальнай стадыі рамонту знаходзіцца  фізкультурна-гімнастычная зала. Цяпер на аб’екце вядуцца пуска-наладачныя работы. Наступным этапам стане другая чарга праекта капітальнага рамонту, арыентыровачны кошт якога каля двух мільёнаў рублёў.  Пакуль дакументацыя праходзіць тэхнічную экспертызу. Паралельна  праводзіцца бягучы рамонт аб’екта, на які з абласнога бюджэту выдзелены каля 600 тысяч рублёў. Завяршальным праектам стане рэканструкцыя спартыўнага стадыёна, — сказала начальнік раённага аддзела па адукацыі  Таццяна Гаўрылава.